"Парная лічба"

Дзяўчына прыходзіць у краму.
Дзяўчына купляе рамонкавую гарбату,
пакунак на дваццаць аднаразовых пакецікаў.
Дзяўчына прыносіць пакунак дадому.
Дзяўчына выцягвае пакецікі па адным,
варожачы: “Кахае. Не кахае.
Кахае. Не кахае. Кахае”.
Хоць ведае, як бывае ў жыцьці
з парнымі лічбамі. А што рабіць?
Рамонкавую гарбату на двацаць пяць пакецікаў
зноў раскупілі іншыя дзяўчаты.
©Андрэй Хадановіч